Вострыя пачуцці прыходзяць з анімацыяй
Восеньскі Сэзон Анімацыі

Гэта топ-навіны анімацыі ў рэгіёне ЦУЭ гэтай восенню ад нашай творчай каманды Rstudio.
Так! Мы збіраемся распавесці вам аб самых гарачых падзеях у анімацыйнай індустрыі, якія адбыліся за апошнія два месяцы ў Польшчы і Чэхіі.
Дзякуючы падтрымцы Гётэ Інстытуту мы пабывалі там, дзе ўсе мары здзяйсняюцца.
Цёплай восенню 2023.

MOST+
Найгарачэйшыя
Падзеі Восені
Гэтай восенню мы пасьпяхова наведалі серыю выдатных эўрапейскіх форумаў прафесійнай анімацыі. Новыя сустрэчы гэта — новыя сувязі, рост супрацоўніцтва і бізнэсу, новы досьвід, новыя сябры і падтрымка. Даведайцеся аб гэтых івэнтах у чароўным сьвеце анімацыі.
  • першы:
    Young Horisons Industry Forum
    Варшава, ПОЛЬШЧА
    Кастрычнік распачаўся адной з самых цікавых падзей —
    7-м Варшаўскім міжнародным Форумам капрадукцыі «Маладыя Гарызонты» з удзельнікамі сэктару эўрапейскай прафесійнай эліты. Тут майма прамы доступ да набытчыкаў кантэнту.
  • другі:
    ANIMARKT stop motion animation Forum
    Лодзь, ПОЛЬШЧА
    Гарачы тыдзень на пачатку Кастрычніка працягваўся галоўнай міжнароднай падзеяй у Польшчы і краінах ЦУЭ, прысвечанай выключна стоп-моўшэну і лялечнай анімацыі. Адзінае мерапрыемства гэткага кшталту ў свеце. У захапленні да дрыжыкаў — з набыццём адмысловых ведаў.
  • трэці:
    CEE Animation Forum
    Пльзэнь, ЧЭХІЯ
    Сёлетні Лістапад пачаўся на самай буйной індустрыяльнай
    і пітчынгавай плятформе для эўрапейскіх анімацыйных праэктаў з краінаў Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропы. Гэта сапраўдны кантакт з анімацыяй рэгіёну ў Пльзэню, горадзе майстроў і радзімай заснавальніка нацыянальнай школы лялечнай анімацыі Іржы Трнкі.
    Гэты месяц быў для нас плённы на добрыя справы.




  • чацверты:
    M:Brane Pitching Forum
    Мальмё, ШВЭЦЫЯ
    Гарачы сезон працягваецца, зараз у Мальмё. Дэдлайн падавання праэктаў - 7 Снежня 2023 г.! Наблізьцеся да сваёй будучыні з дапамогай гэтага ўнікальнага месца сустрэч, арыентаванага на праэкты для моладзевай аўдыторыі. Захоўвайце дату і спяшайцеся!



ПЕРШЫЯ ДАСЯГНЕННІ
АДЧУВАЦЕ ДРЫЖЫКІ? РАССЛАБЦЕСЯ, майма штось цікавага да апавяду ў нашае нішы. Усяго 52 праэкты былі абраныя да Market Projects прафэсійным камітэтам. Адзінымі прадстаўнікамі з Літвы (Беларусі) была наша каманда! Неблагі пачатак! Глядзіце нашы праэкты, якія былі адабраны для міжнароднага рынку.
  • ПОП-АП Скаварада
    кароткамэтражовы праэкт
    Фільм пра рэп, каханне і паэзію зроблены ў змешанай тэхніцы 2D+лялькі. Да 300-годдзя Грыгорыя Скаварады.
  • Лябра Кадабра
    сэрыял для дзяцей, 6+
    Файны навукова-фантастычны праэкт для дзяцей, больш камедыйны, чым навуковы; нечаканы погляд на тое, як пасябраваць з лябараторнымі мышамі.
  • Раз Пэўна Малая Авечка
    сэрыял для дашкалятаў, 2-5
    Гісторыі пра дзвюх ягнятак, адну паэтычную,
    і адну яе найлепшую сяброўку з арытмаманіяй, расказаныя чароўным голасам з радыё.
    Дзэн для дзетак.
  • Аўтаркі знанага праэкту
    былі пераможцамі
    Пасьпяховы для нас пічт на форуме АНІМАРКТ здабыў узнагароду для праэкту, поўную акрэдытацыю і размяшчэнне на ЦУЭ-2021. А ўжо ў 2022 два праэкты былі фіналістамі форуму.
  • Раз Пэўна Малая Авечка
    сэрыял для дашкалятаў, 2-5
    Гісторыі пра дзвюх ягнятак, адну паэтычную, і адну яе найлепшую сяброўку з маніяй да падлікаў, расказаныя чароўным голасам з радыё.
    Дзэн для дзетак.
  • Наша нядаўна заснаваная студыя анімацыі ва ўтульным месце горада
Мастацтва — гэта празмернасьць эмоцый, спалучаная з пэрфэктнай тэхнікай.
Чарлі Чаплін, выдатны кінадзеяч.
Мастацтва — гэта празмернасьць эмоцый, спалучаная з пэрфэктнай тэхнікай.
Чарлі Чаплін, выдатны кінадзеяч.
Што ёсьць пітчынг, і як у ім выйграць.
12 сапраўдных парадаў | Каля 100 сэкунд чытання
Патрабованні
  • Пітч у кінавытворчасці – гэта сціслая прэзентацыя ідэі фільма з надзеяй на прыцягненне фінансаў дзеля развіцця праэкту.
  • відавочна, гэта цяжкая праца.
  • трэба мець веды і папярэдні досьвід публічных выступаў.
  • удала зроблены пітч можа прынесці патрэбныя грошы на фільм.
  • таксама ёсьць іншыя ўзнагароды: падтрымка дыстрыб'ютараў і вяшчальнікаў, арт-рэзідэнцыя як шанец здымаць фільм, коўч-сэссіі ад прафэсіяналаў і пакупнікоў кантэнту. Гэта таго варта!
Абавязкова
  • працоўная мова на усіх эўрапейскіх пітч-форумах – ангельская.
  • падрыхтуй постэры, флаэры, іншыя прома-матэрыялы з інфо і малюнкамі аб праекце.
  • трэба апавядаць гісторыю, а не тлумачыць.
  • добры сторытэлінг – пэўны шлях да перамогі; праэкт павінен змяшчаць "разыначку".
  • ведаць свой лаглайн на памяць, а роўна ж і асноўныя рысы праэкту.
  • дасканала ведаць аўдыторыю праэкту.
  • вытрымлівайце таймінг і спрабуйце расслабіцца.
Адчувайма разам
кайф ад анімацыі!
Калі ты адзіны з нас, дасылай сваё СV і гісторыю сюды
Хто мы ёсьць:
Мы – амбіцыйная нядаўна заснаваная студыя, ствараем анімацыйныя фільмы, вырабляем лялек і лічбавае відэа ў розных праэктах. Трымаемся прынцыпаў анімацыі клясічнай і гатовыя
знайсці супольнікаў, каб падзяліцца гумарам, па-майстэрску намаляванымі фільмамі, адметнымі пэрсанажамі і выразным сторытэлінгам.

Спрабуй званіць: +370 6 4897018
Спрабуй пісаць: rstudiovilnius@gmail.com
Спрабуй знайсьці: Лайсвес пр. 44-74, LT-04342 Вільня, ЛІТВА Rstudio
Усе правы ахоўваюцца © Копірайт R studio 2023
Не выкарыстоўваць у камерцыйных мэтах
This site was made on Tilda — a website builder that helps to create a website without any code
Create a website